Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослым, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас пісаў: "Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Таму неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры."
21 лютага ў нашай дашкольнай ўстанове прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы. У групах былі аформлены інфармацыйныя куткі, якія нагадвалі бацькам і выхаванцам аб свяце. На пряцягу дня выхавальнікі праводзілі з дзецьмі гульні, заняткі, чыталі казкі і вершы на беларускай мове. У сярэдніх і старшых групах прайшла забава "Не пусцім мову на звод, бо мы беларускі народ"